Без рубрики

Людміла Круглік. Прызнанне

Ціхі бераг і возера блізка,
Промні сонца на сіняй вадзе,
І вярба нахілілася нізка…
Я гукаю юнацтва: “Ты дзе?”

Жоўты ліст, як вандроўнік, у плыні
Мые шчодра пылінкі гадоў,
Дзе сцяжынкі жыцця, успаміны,
І шляхі між агнёў гарадоў.

Хвалі зносяць лісточак зжаўцелы,
Ён далёка, маленькі такі…
Азірнуцца назад не паспела,
Час схаваўся ў завулках глухіх.

Мне так лёгка, няма нават стомы…
Восень кружыць мінулыя дні.
Бераг родны і сення я дома,
Дзе азёры – жыцця карані.

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.