-
Алесь Карлюкевіч. Цёплыя назвы Яе Вялікасці Вады. Усё пра ваду і што з ёй звязана
Дадзеная кніга — умелае спалучэнне навуковых ведаў і мастацкага светабачання пісьменніка. Усё пра ваду і тое, што з ёю звязана, — так можна вызначыць яе тэматычны кірунак. Вельмі карысна будзе маленькаму чытачу даведацца пра беларускія рэкі і іншыя водныя аб’екты. А яшчэ лепш — разам з дарослымі — паспрабаваць адшукаць іх на карце Беларусі. Каштоўнасць гэтай кніжкі яшчэ і ў тым, што нязмушаны тэарэтычны матэрыял падмацаваны казкамі на адпаведную тэматыку. Вы ведаеце, што такое гідраніміка?.. О, гэта цэлая навука. Праўда, яе асобна не вывучаюць у школе. Але ж так ці іначай з гэтай, здавалася б, невядомай навукай вы сутыкаецеся з самага маленства. І зусім не важна, дзе вы жывяце — у горадзе…