-
Казка Алены Стэльмах «Дуб і крумкач» будзе аформлена ў стылі беларускай выцінанкі
Казка Алены Стэльмах "Дуб і крумкач" напісана па матывах беларускага фальклору. Мастак Уладзімір Лукашык аформіў кнігу ў стылі беларускай выцінанкі. Гэты праект у бліжэйшы час прадставіць "Выдавецкі дом "Звязда", як кніжную навінку 2016 года.