-
Душой да Радзімы сваёй прытуліцца / інтэрв’ю
Чым больш паглыблена вывучаецца тэма краязнаўства, тым больш узбагачаюцца скарбы нашай гісторыі, культуры, адкрываюцца імёны беларусаў, якія ў розныя часы пацвердзілі высокую нацыянальную годнасць. Падзеямі такога кшталту быў напоўнены мінулы год на Дзяржыншчыне. Пра іх значнасць для сучаснікаў – інтэрв’ю з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Аленай Стэльмах. – Алена Анатольеўна, дзякуючы Вашай грамадскай ініцыятыве на Дзяржыншчыне нададзены новы імпульс краязнаўчай рабоце. Раскажыце, калі ласка, пра гэта падрабязней. – Штуршком да гэтага стаў лёс маёй роднай вёскі Навасады. Археолагі, калі даследавалі навакольныя мясціны, знайшлі ляпную штрыхаваную і ганчарную кераміку, якая адно-сіцца да ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі. Гэта значыць, што людзі жылі тут 2000-2400 гадоў назад. Па афіцыйных даведках,…