-
Песня ля Станькаўскай царквы аб вечным: веры, вясне, марах…
Гісторыя гэтага храма гэткая ж неадназначная, як і лёс чалавека. Царква будавалася па добрай волі графа Эмерыка фон Гутэн Чапскага, уладальніка тутэйшай сядзібы «Станькава» і многіх прылеглых да яе тэрыторый. Граф, каталік па свайму вераспавяданню, узвядзеннем царквы, рабіў паклон праваслаўным вернікам. Засталіся розныя легенды — матывацыя яго ўчынку. Сярод іх і тая, што выслужваўся, хацеў заняць вышэйшы пост. Людской пагалосцы ўласціва шукаць падводныя цячэнні ў самых лепшых дабрачынных учынках. Будзем шчыра верыць, што гэта быў сапраўдны душэўны парыў вялікага чалавека. Тым больш, што і царка ў Дзяржынску — праваслаўная спадчына графа Чапскага. Тыя, хто бачыў рэшткі Станькаўскай царквы, свята верылі ў тое, што так пацярпела яна ў гады Вялікай Айчыннай…