-
Прыцягальная сіла велікоднага яйка
Такімі люднымі, як на Вялікдзень, Навасады былі толькі раз у год. Мы, малыя, разгавеўшыся разам з дарослымі, ішлі па сваяках, суседзях збіраць яйкі – так званыя “жачкі”. Навыперадкі выхваляліся, хто займеў іх больш. “Цюкаліся” яйкамі на радасць таму, чыё ўцалела. Здаецца, большай смакаты, як чырвонае яйка, на той час і не было