-
Уздзенская раённая бібліятэка: чытаем байкі Кандрата Крапівы разам!
Літаратурны падворак, створаны ў Уздзенскай раённай бібліятэцы, прыцягвае ўвагу народным стылем афармлення і вясёлым характарам яго герояў. Інакш і быць не можа: усё гэта навеяна матывамі творчасці знакамітага земляка — Кандрата Крапівы. Сёлета імя пісьменніка асабліва часта гучыць на яго радзіме. Да 120-годдзя творцы Уздзенскім райвыканкам складзены шэраг мерапрыемстваў, якія дазволяць шырэй пазнаёміцца з творчасцю Кандрата Крапівы, павесяліцца на розных святах у гонар яго юбілею. З гэтай нагоды мяркуецца правядзенне ў верасні ў Уздзе фестывалю «Нізаўскі парнас». Фестываль абяцае быць рознабаковым: «Кандратаўскія вячоркі» паводле твораў К. Крапівы, выступленне народных музыкаў-аматараў, выступленне аматарскіх тэатральных калектываў, вяртанне вясковай дваровай гульні, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва самадзейных і прафесіянальных майстроў. Далучыцца да культурнай праграмы мяркуюць…