-
Алесь Карлюкевіч. Літаратурнае пабрацімства. …І пустыню жывіць слова
Рэцензія на кнігу Алеся Карлюкевіча «Літаратурнае пабрацімства» Беларусь-Туркменістан. Літаратурнае пабрацімства Алеся Карлюкевіча мае прасцягі да цэлага суквецця нацыянальных літаратур: казахскай, армянскай, азербайджанскай… Аўтар многіх міжнароднага гучання выданняў, старанна даследуе ў ходзе развіцця шматлікія літаратурныя працэсы, што яднаюць творцаў Беларусі з пісьменніцкай грамадскасцю іншых краін, нярэдка прыводзіць прыклады высакародных чалавечых зносін паміж творчымі асобамі. Ён, спасылаючыся на папярэдні вопыт літаратурнага пабрацімства, не перастае падкрэсліваць вялікую значнасць міжнацыянальных стасункаў, як для самастойнага развіцця літаратур, так і для іх узаемапранікнення, у канчатковым выніку — для іх далейшага ўзбагачэння. Што больш за ўсё радуе даследчыка – магчымасць самым дэмакратычным спосабам – праз літаратуру— пазнаваць народам адзін аднаго, ладзіць паміж сабой трывалае сяброўства. Гэты стваральны…