-
Творческий портрет поэта
Поэт, как деликатный джентльмен, ушел провожать гостившую Музу....
-
Людмила Круглик. Дом деревянный…
Все наши корни на этих крылечках, Смотрит из прошлого русская печка...
-
Людміла Круглік. Дажджы каторы дзень
Дажджы, дажджы, каторы дзень. Мо скардзяцца нябёсы… Сабралі ў момант у струмень Свае святыя слёзы. Каб твар зямлі да чысціні Адмыць расой-вадою, Каб ён парос у час вясны Травою маладою. Ды гэта потым, а цяпер Зімы чакаюць людзі… Завые вецер, нібы звер З завеяй танчыць будзе. Дажджы, дажджы, каторы дзень Ільюць святыя слёзы… І шэрай хмары змрочны цень Бывай, сяброўка-восень. Людміла Круглік
-
Людміла Круглік. ТрыАлет
Жоўты ліст закружыўся ў паветры, Прытуліўся да нетраў зямлі… Чалавек. І жыцця кіламетры З роднай хаты аднойчы пайшлі. Па сцяжынках з дажджамі і ветрам, Дзе зярнятка спавіта ў раллі… Жоўты ліст закружыўся ў паветры, Прытуліўся да нетраў зямлі.
-
Людміла Круглік. Прызнанне
Ціхі бераг і возера блізка, Промні сонца на сіняй вадзе, І вярба нахілілася нізка… Я гукаю юнацтва: “Ты дзе?” Жоўты ліст, як вандроўнік, у плыні Мые шчодра пылінкі гадоў, Дзе сцяжынкі жыцця, успаміны, І шляхі між агнёў гарадоў. Хвалі зносяць лісточак зжаўцелы, Ён далёка, маленькі такі… Азірнуцца назад не паспела, Час схаваўся ў завулках глухіх. Мне так лёгка, няма нават стомы… Восень кружыць мінулыя дні. Бераг родны і сення я дома, Дзе азёры – жыцця карані.
-
Людміла Круглік. Крынічка
Дзе мінулых гадоў сустрэчы Камяні зберагаюць заўжды, Падстаўляе гара свае плечы Кроплям чыстай крынічнай вады. А яны з асалодай вялікай Звонкім спевам чаруюць яе. Там губляе ў золоце блікаў Сонца з радасцю промні свае. А крынічка без суму і гора – Па каменням у хвалі ракі, Каб заўжды зелянелі прасторы, І жыццё зберагала вякі. Падыйду да сцюдзёнай крыніцы Па сцяжынцы, дзе продкі ішлі. Каб яе чысцінёй наталіцца, Што жыве ў нетрах маці-зямлі.