-
Чытацкая Асамблея Садружнасці
Расійская сталіца прымала прадстаўнічы форум, да якога далучылі як краіны - прадстаўнікі Садружнасці незалежных дзяржаў (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргыстан, Малдова, Таджыкістан, Узбекістан), Грузія і краіны Балтыі, так і эксперты з краін дальняга замежжа – Францыі, Бельгіі, Нідэрландаў, ЗША. Арганізатарам вялікага кніжнага форуму стаў Расійскі кніжны Саюз.