-
Лешніца адзначыла 100-гадовы юбілей Алеся Бачылы
Вёска Лешніца адзначыла 100-гадовы юбілей слыннага земляка Алеся Бачылы. Як вядома, у гэтым годзе споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, пісьменніка, драматурга і грамадскага дзеяча Алеся Бачылы. Вясной гэтага года Саюз пісьменнікаў Беларусі правёў літаратурны конкурс «Радзіма мая дарагая«, прысвечаны памяці А. Бачылы. Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў лютым 2018 года на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску. Тут жа была агучана прапанова ініцыятыўнай групы землякоў А. Бачылы аб правядзенні другой часткі мерапрыемства, прысвечанага памяці паэта, на яго малой Радзіме ў вёсцы Лешніца Голацкага сельсавета. Прапанова была падтрымана Саюзам пісьменнікаў Беларусі, а ў далейшым і Пухавіцкім райвыканкамам, мясцовай уладай. – Юбілей знакамітатага земляка стаў нагодай для таго, каб яго родная…
-
Падведзены вынікі конкурсу «Радзіма мая дарагая»: 100 прызнанняў у любові
Па глыбокаму пераканню журы, узначальвала якое старшыя Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменікаў Беларусі Святлана Быкава, кожны, хто прысвяціў Радзіме свае пранікнёныя радкі, варты ўдзячных слоў.