Чингиз Айтматов
Блокнот

Палажэнне аб літаратурным конкурсе, прысвечаным 90-годдзю Чынгіза Айтматава, «З марай пра белы параход»

  1. Агульнае палажэнне

Літаратурны конкурс «З марай пра белы параход» праводзіцца сярод усіх, хто цікавіцца творчасцю Чынгіза Айтматава, незалежна ад узросту і месца пражывання. 

  1. Арганізатарыконкурсу:

Амбасада Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь,

ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 

  1. Мэты конкурсу:
  • прапаганда творчасці сусветна вядомага кыргызскага пісьменніка;
  • захаванне і развіццё духоўна-маральных і культурных каштоўнасцяў;
  • спрыянне сяброўскім сувязям і паразуменню паміж народамі;
  • адкрыццё новых талентаў. 
  1. Намінацыі:

На конкурс прымаюцца

  • аповеды,
  • эссэ,
  • нарысы,
  • лірычныя замалёўкі,

звязаныя з творчасцю Чынгіза Айтматава і з яго навацыямі ў літаратуры: мастацка-паэтычным стылем, рамантызмам, філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці, выкарыстаннем фальклорных сюжэтаў.

  1. Умовы, тэрміны і парадак правядзення:

Літаратурныя творы прымаюцца на конкурс з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2018 года.

У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі Амбасады, вядомыя пісьменнікі.

Па выніках адкрытага галасавання членаў журы вызначаюцца пераможцы конкурсу: 1-е, 2-е, 3-е месца ў кожнай намінацыі.

Журы можа прысуджаць удзельнікам конкурсу заахвочвальныя прызы.

  1. Умовы для дасланых на конкурс работ

На конкурс прымаюцца раней нідзе недрукаваныя творы.

Аўтар бярэ ўдзел толькі ў адной намінацыі.

Аб’ем твораў – не больш за 5 друкаваных старонак фармату А4 (шрыфт Times New Roman, 14 памер шрыфту).

Работы прымаюцца па адрасе:

220034, г. Мінск, вул. Фрунзэ, 5 Саюз пісьменнікаў Беларусі з адзнакай «На конкурс «З марай пра белы параход»,

ці на электронны адрас: oo-spb@tut.by

Работы, дасланыя пасля ўстаноўленага тэрміну, не разглядаюцца.

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

На тытульным лісце трэба пазначыць:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку
  • дату народзінаў
  • месца працы ці навучання
  • адрас
  • нумар кантактнага тэлефона
  • электронную пошту (калі ёсць)
  1. Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі.

Лепшыя творы будуць размешчаны на сайце Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама ў літаратурных выданнях Беларусі і Кыргызстана.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў ліпені 2018 года.

Узнагароджанне адбудзецца ў жніўні 2018 года.

З лепшых твораў магчыма стварэнне зборніка, прэзентацыя якога адбудзецца ў Мінску і Бішкеку.

спампаваць:

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.