Новости

Уздзенская раённая бібліятэка: чытаем байкі Кандрата Крапівы разам!

Літаратурны падворак, створаны ў Уздзенскай раённай бібліятэцы, прыцягвае ўвагу народным стылем афармлення і вясёлым характарам яго герояў. Інакш і быць не можа: усё гэта навеяна матывамі творчасці знакамітага земляка — Кандрата Крапівы.
Сёлета імя пісьменніка асабліва часта гучыць на яго радзіме. Да 120-годдзя творцы Уздзенскім райвыканкам складзены шэраг мерапрыемстваў, якія дазволяць шырэй пазнаёміцца з творчасцю Кандрата Крапівы, павесяліцца на розных святах у гонар яго юбілею. З гэтай нагоды мяркуецца правядзенне ў верасні ў Уздзе  фестывалю «Нізаўскі парнас». Фестываль абяцае быць рознабаковым: «Кандратаўскія вячоркі» паводле твораў К. Крапівы, выступленне народных музыкаў-аматараў, выступленне аматарскіх тэатральных калектываў, вяртанне вясковай дваровай гульні, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва самадзейных і прафесіянальных майстроў. Далучыцца да культурнай праграмы мяркуюць і творцы Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
А ўжо сёння кожны наведвальнік бібліятэкі мае магчымасць спрычыніцца да гумарыстычных старонак творчасці Кандрата Крапівы – пачытаць байкі. Дырэктар бібліятэкі Аксана Драчан расказвае пра тое, што такую акцыю бібліятэкары прыдумалі невыпадкова. Байка — нібыта захапляльны масток да вялікага свету літаратуры. Прачытаўшы адну гумарыстычную гісторыю, хочацца смяяцца, а, значыць, і чытаць, далей. Яшчэ не было ніводнага наведвальніка бібліятэкі, хто б адмовіўся ў задавальненні агучыць на літаратурным падворку байку. Кнігі Кандрата Крапівы зараз самыя запатрабаваныя ў бібліятэцы.

На літаратурным падворку юныя чытачкі — вучаніцы гімназіі №3 г. Узда другакласніца Надзея Еськова і першакласніца  Арына Салошка знаёмяцца з байкамі Кандрата Крапівы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.