Новости

Литературная встреча писателя Елены Стельмах в Узде

4 лютага 2016 года ў Уздзенскай раённай бібліятэцы пройдзе літаратурная сустрэча з пісьменніцай Аленай Стэльмах, на якой яна прадставіць уласную творчасць і пазнаёміць з самым новым сваім праектам – літаратурным сайтам “Алена Стэльмах” у інтэрнэце.
Аўтар шмат гадоў актыўна працуе ў журналістыцы. Удала скарыстоўвае такія адметныя яе жанры, як нарыс, эссэ.
Літаратурная творчасць пісьменніцы ў многім звязана з тэмай краязнаўства. Аўтар звяртаецца да глыбінь нацыянай культуры, самабытнасці беларусаў, родных каранёў. “Гэта – аснова светапогляду любога чалавека, а тым больш – творчага”,— лічыць пісьменніца. Яна ўпэўнена і ў тым, што толькі глыбока ўсвядоміўшы ўласную сутнасць у гэтым свеце, можна спрабаваць яго асэнсоўваць.
Стартавай пляцоўкай для літаратурных знаходак стала ажыццяўленне Аленай Стэльмах творчых праектаў “Навасадская крынічка”, “Землякі”. Асаблівую цікавасць выклікае яе літаратурнае падарожжа ў– 30-я гады мінулага стагоддзя, калі станцыя Негарэлае было сапраўдным фарпостам паміж двума сістэмамі – сацыялізму і капіталізму. Разам з аўтарам чытач можа ўзяць “Билет в обратную сторону”. Дзякуючы занатаваным уражанням многіх пісьменнікаў, ажываюць карціны тых гадоў. Сама станцыя даўно страціла сваю важнасць. Алена Стэльмах аналізуе сутнасць падзей, з’яў, падкрэслівае пераменлівую значнасць розных абставін…
Некалькі кніг – “Глубокские вершины”, «Зеленое богатство Буда-Кошелевщины», «Леса и лесоводы Минщины» створаны самім аўтарам або ў сааўтарстве. Гэтыя выданні прысвечаны лесу – нацыянальнаму багаццю Беларусі. Асабліва звяртае на сябе ўвагу кніга названай тэматыкі — “Лесные дороги подвига”. Гэта дакументальны аповед з вуснаў людзей, перажыўшых вайну ў непасрэднай блізкасці з лесам. “Мы перамаглі і таму, што ў Беларусі-партызанкі быў Лес патрыёт” – галоўная ідэя твора. У кнізе беларускі лес прадстаўлены як сімвал неўміручасці жыцця.
Пісьменніцкі кругагляд Алена Стэльмах пашырыла дзякуючы міжнародным стасункам. Яна — актыўны аўтар часопіса “Литературная Кабардино-Балкария”, друкуецца ў іншых літаратурных выданнях краін СНД. Шэраг яе твораў змешчаны ў літаратурных зборніках пісьменнікаў Беларусі, у беларускіх літаратурных выданнях.
Пісьменніцу хвалюе тое, як чалавек паводзіць сябе ў розных абставінах. Метафарычна на вобразах жывёльнага свету паказвае супрацьборства сіл дабра і зла.
Самы свежы твор — аповесць “Баранчык” прысвечана зямлячцы, якая нарадзілася ў ноч, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Аўтар разам з гераіней шукае адказ, які тая не можа знайсці на працягу сямідзесяці пяці гадоў. 22 чэрвеня – гэта яе свята ці незабыўны боль?
Алена Стэльмах спрабуе сябе і ў дзіцячай літаратуры. Мае намер зрабіць серыю казак, звязаных з беларускім фальклорам. Першая з іх – “Дуб і крумкач” рыхтуецца да выдання ў “Выдавецкім доме “Звязда”. Напісана і казка другая — “Рыпучае дрэва”. Пасля, мяркуе аўтар, будзе “Злы сабака”
А таксама дапісваюцца апошнія главы яшчэ адной кніжкі для дзяцей “Книги волшебства”. Яе сюжэт цесна звязаны з беларускімі паданнямі, гістарычнымі фактамі. Весела, забаўляльна, але і павучальна. “Проблемы длинного языка”, “Представление для Сонечки”, “Уроки господина Котейкина”, “ Поединок с вороной Карриллой” – так называюцца асобныя главы кнігі. Дапамагаюць ў стварэнні кнігі дочкі і ўнучкі Алены Анатольеўны. Крыніца творчасці бруіцца на розныя галасы.
Сустрэча ў Уздзе стане шчырай размовай пісьменніка з чытачамі пра жыццё і літаратуру, якая робіць яго больш цікавым і змястоўным.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.