ХІХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2019” запрашае!
Больш за чвэрць гадоў Маладзечна гасцінна збірае аматараў і прыхільнікаў творчасці на адно з самых значных культурных падзей горада і краіны – Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”.
У чарговы раз урачыстае мерапрыемства парадуе прысутных насычанай праграмай на працягу 7 – 8 чэрвеня. На галоўных гарадскіх пляцоўках адбудуцца шматлікія творчыя сустрэчы, цікавыя выставы, тэатральныя пастановы і самае галоўнае – конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Прысвечана будзе сёлетняя маштабная падзея 75-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Году малой радзімы.
7 чэрвеня
У першы дзень канцэртная зала Палаца культуры запрашае гасцей фестывалю на ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які пройдзе ў 10.30 пад фанаграму “-1”. Пачынаючыя артысты прадставяць усе вобласці краіны і горад Мінск.
А ўжо III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні распачнецца на сцэне Палаца культуры ў 15.00 у суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
*** Паэтычная пляцоўка “Мой родны кут, як ты мне мілы” з удзелам беларускіх паэтаў будзе сустракаць фестывальнае Маладзечна ў канцэртнай зале Маладзечанскай ДШМ. Імпрэза пачнецца ў 15 гадзін.
Не прапусціце магчымасць сустрэцца з беларускімі творцамі, пабываць там, дзе валадарыць Паэзія.
*** У зале ўрачыстасцей Палаца культуры ў 16.00 адбудзецца інтэрв’ю з вядомымі асобамі ў рамках аўтарскай праграмы “Суразмоўцы” пісьменніка Навума Гальпяровіча. У бяседзе са знакамітымі гасцямі Навум Якаўлевіч закранае актуальныя праблемы сучаснасці, развіцця беларускай літаратуры, ролі роднай мовы ў фарміраванні грамадскай свядомасці і культуры.
*** Другая сусветная вайна стала цяжкім трагічным выпрабаваннем для ўсіх народаў былога Савецкага Саюза. Гісторыя вызвалення Беларусі будзе прадстаўлена ў гістарычных дакументах, франтавым жывапісе, графіцы, ваенных здымках і газетах. падчас выставы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечанай 75-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рамках мерапрыемства пройдзе фотавыстава “Беларусь помнит. Женское лицо Победы”. Яна прысвечана жанчынам-франтавікам, працаўніцам тылу, чые імёны ўпісаны ў гісторыю Вялікай Перамогі. Экспазіцыя адбудзецца ў выставачнай зале Палаца культуры ў 17 гадзін.
*** У 17.30 запрашаем аматараў літаратурнага і музычнага мастацтва сустрэцца з вядомымі паэтамі, кампазітарамі, дзеячамі культуры Беларусі. У канцэртнай зале Палаца культуры адбудзецца музычна-паэтычная гасцёўня “Пад небам бацькаўшчыны роднай”.
Падчас мерапрыемства можна будзе далучыцца да чароўнага свету паэзіі, сустрэцца і пазнаёміцца з сучаснымі беларускімі творцамі, пачуць у іх выкананні лепшыя творы.
*** На сцэне летняга Амфітэатра ў 21.30 пройдзе ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Жыхары і госці Маладзечна змогуць пабачыць прэм’еру канцэрта “Песні вайны”. Музычнае мерапрыемства прысвечана 75-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праграму прадставяць салісты Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Міхаіл Фінберг. Падчас канцэрта адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Святочны феерверк стане яркай кропкай першага фестывальнага дню.
8 чэрвеня
Другі дзень музычнага свята адкрые канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг. Выступленне артыстаў адбудзецца ў канцэртнай зале Маладзечанскай школы мастацтваў у 11.00.
*** Працягне насычаную праграму культурнага дня гала-канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі” лаўрэатаў VІІІ Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок – 2019”, які пачнецца ў 12.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры.
*** Мінскі абласны краязнаўчы музей запрашае ў 13 гадзін на выставу мастацкіх вырабаў са шкла “Гармонія шкла”. Аўтары выставы Таццяна і Пётр Арцёмавы прадставяць незвычайныя работы, якія акунуць вас у чароўны свет шкла, дзе вы ўбачыце звычайную рэч у незвычайным афармленні.
*** Для тых, хто любіць цёплыя сустрэчы і душэўныя размовы, трэці год запар праходзіць праект “Асоба эпохі”, дзе героямі становяцца жанчыны-легенды. Тут можна паслухаць цікавыя гісторыі з іх жыцця, задаць пытанні і вынесці для сябе сакрэты поспеху.
У гэтым годзе гераіняй праекта стане заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, вядомая спявачка Надзея Мікуліч. Сустрэча з яркай і цікавай асобай эпохі адбудзецца ў 16.00 у малой зале Палаца культуры.
*** Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіць спектакль “Янка Купала: жыццё ў свеце маланак”. Музычная драма-версія, заснаваная на свабоднай трактоўцы падзей з жыцця класіка беларускай літаратуры.
Гэта гісторыя адной няпростай любові – народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і Паўліны Мядзёлкі. Тут і закаханасць, і запал, і смутак.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Міхаіл Кавальчык.
У Год малой радзімы гэты спектакль з’яўляецца данінай павагі вялікаму беларускаму паэту.
Спектакль адбудзецца на сцэне Палаца культуры ў 18.00.
*** Яскравым завяршэннем фестывалю ў Маладзечне стане канцэрт-закрыццё ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2019”, які пройдзе на галоўнай пляцоўцы – летнім Амфітэатры ў 21.30. Жыхары і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад юбілейнай канцэртнай праграмы “Зорны карагод” Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Галоўны матыў канцэртнай праграмы “Зорны карагод” – творчая садружнасць ансамбля з лепшымі выканаўцамі краіны, якая складаецца ў зорную повязь рухаў, мелодый і жанраў.
Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны Валянціна Дудкевіча 60 гадоў з’яўляецца лепшым калектывам краіны. Ён абавязковы ўдзельнік Міжнародных фестываляў мастацтва ў Беларусі і за яе межамі, прадстаўнік культуры Беларусі ў розных краінах свету, зорка святочных і знакавых мерапрыемстваў краіны.
*** Акрамя асноўных мерапрыемстваў фестывальная праграма прапаноўвае гледачам і ўдзельнікам музычна-паэтычнага свята шэраг цікавых мерапрыемстваў:
- спектакль “Не пакідай мяне” – драматычная балада ў дзвюх дзеях (7 чэрвеня, 00, ДУ “Мінскі абласны драматычны тэатр”);
- канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” (8 чэрвеня, 00, канцэртная зала ДУА “Маладзечанская дзіцячая школа мастацтваў”);
- канцэрт джазавай песні ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” (8 чэрвеня, 00, Чысцінскі сельскі Дом культуры).
*** На працягу двух фестывальных дзён разгорнуць працу адкрытыя пляцоўкі, якія размесцяцца на Цэнтральнай плошчы, вуліцы Прытыцкага, у гарадскім парку культуры і адпачынку імя Перамогі. Так, “Фестывальная талака” прапануе гараджанам і гасцям горада выступленні творчых калектываў Маладзечанскага рэгіёна. Выстава дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва будзе прадстаўлена на пляцоўцы “Фестывальная сядзіба”. Народныя майстры, умельцы горада і раёна, майстры-госці фестывалю змогуць прыняць удзел у раённым конкурсе па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву “Вытокі майстэрства”.
Пачне сваю работу АРТ-ФЭСТ “ЛянОК”. Работа пляцоўкі будзе прысвечана аднаму з сімвалаў нашай краіны, адзінай прадзільнай культуры ў рэспубліцы – льну. Многія айчынныя дызайнеры і рамеснікі актыўна ўвасабляюць у жыццё свае ідэі, выкарыстоўваючы нацыянальную культуру. У рамках арт-фэсту пройдзе канцэртная праграма.
Запрашаем наведаць выставу-продаж “Льняныя дзівосы” вырабаў з ільну тэкстыльных і швейных прадпрыемстваў, дызайнераў, самабытных майстроў і ўмельцаў Беларусі, удзельнікаў АРТ-ФЭСТу “ЛянОК”, у рамках якога адбудзецца творчая дэманстрацыя “ЭкаСтыль”. Так, кожны зможа назіраць і ацаніць прамысловыя і дызайнерскія калекцыі мадэляў жаночага, мужчынскага, маладзёжнага, дзіцячага адзення і аксесуараў з ільну. Стыльным і цікавым будзе дэфіле льяной вопраткі.
Магчымасць набыць тавары народнага спажывання з’явіцца на выставе-продажу “Беларускі пачастунак”.
Пабачыць беларускія краявіды, каларытнае багацце краіны, рэалістычныя і сімвалічныя рысы, уласцівыя беларускай прыродзе, атрымаць асалоду ад беларускіх пейзажаў можна будзе падчас “Мастацкага пленэру”. Для аматараў мастацтва адбудзецца майстар-клас па кітайскім жывапісе мастакоў з Кітая.
Знойдуць сабе занятак у святочныя дні дзеці і моладзь фестывальнага Маладзечна, наведаўшы творчыя пляцоўкі “Тэрыторыя дзяцінства” і “Арт-старт”.
*** Падрабязную праграму ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2019” таксама можна паглядзець на сайце http://festyval.by/.