Проза

  • Детская литература,  Проза

    «Скрыпучае дрэва» новая казка Алены Стэльмах

    (Урывак) Было гэта даўно. А, можа, і зараз дзе такое дзеецца? Лес жа ёсць? Ёсць. Палясоўшчык лес сцеражэ? Сцеражэ. А вось дрэва чаму скрыпіць, не ўсе ведаюць. Палясоўшчык, вазьмі, ды і раскажы гэтую незвычайную гісторыю. *** Род Янкі Жывіцы, гэтак жа моцна стаяў на зямлі, як дрэва, пусціўшае глыбокія карані. Да шумлівага спагадлівага лесу душой прыкелі прашчуры яшчэ з сівабародых часоў, калі пушчы першабытна-свабодныя падпіралі бялёсыя нябёсы вастраверхімі вершалінамі. А дзівоснага звяр’я ды птахаў усялякіх у былінных лясных нетрах вадзілася незлічона. Так спрадвеку павялося: стройны парадак у лесе трымаўся на зацятых абярэжніках Жывіцах, вышчыроўвалі яны яму з любоўю, з пяшчотай. Нездарма нораўны дзед Лясун, той, што ў сярэдзіне недаступнай пушчы…

  • Проза

    Радзіма мне пахне антонаўкай

    Вёска. Тут самыя буйныя росы, самыя яркія зоры, самыя галасістыя салаўі…Родны кут, мілы, любы, дарагі. Хочацца быць бліжэй да яго, «каб не страціць святое штосьці»…

  • Проза

    Павадыр

     казка-прытча Гаспадарчы падворак на вачах прыходзіў у заняпад. Той конь, што калісьці шпарка бег паперадзе вазка, цяпер нага за нагу ледзьве перастаўляў. І бізун яму не ўказчык. Сам сабе разважаў: “Чаго, як дурному, перціся, пыл глытаць? Людзей не перайначыш: цішэй едзеш, далей будзеш”. Карова-рэкардыстка запускацца пачала раней часу. Казала: “Надакучыла цягаць вымя з вёдрамі сырадою. Лепш пасяджу ў дэкрэце. А там відаць будзе”. Куры адна адну падахвочвалі – навыперадкі квакталі. Нягеглае свінчо-перабіра і тое ў карыце лычом варыва круціла. Як сала на такім кручку нарасце? Каля сядзібы – запусты, воля вольная наўкол для нахабнага гавылу. Стаіць пануры бык у стойле, жвачку жуючы, самотную думу думае: –  Што за трасца такая:…

  • Проза

    Иркина любовь

     Рассказ 1. Проказник-мороз, примчавшийся в крещенские праздники под солидным градусом, хотел отдышаться в окружении метелей. Его ухающие вздохи страшили прохожих россыпью колючего снега, от чего хотелось как можно скорее укрыться в тепле. Запыхавшись, дочка вбежала в квартиру с розовыми щечками лубочной красавицы и носиком чем-то напоминающим подтаявшую сосульку. Не спас лицо от погодной лихорадки и обвивающий его пушистой змейкой шарф якобы из-под шерстка коз, живущих где-то в Гималайских горах. Умеют же на рынке словоохотливые продавцы создать имидж своему ширпотребу! Мой родительский порыв скорее согреть озябшее на холоде тельце, как девочка любит говорить о себе, когда ей особенно хочется внимания, не вызвал ожидаемой ответной реакции. Кутаться разнеженной кошечкой в ее любимый…

  • Мое творчество,  Проза

    Ленка і Генка

    Надрукавана: газета «ЛІМ» №51(4851) 24 снежня 2015 г. Апавяданне Дарожны рытм аддаленай чыгуначнай станцыі зусім не той, што амаль кругласутачная мітусяніна паспешлівых пасажыраў у лабірынтах гмаху сталічнага вакзала. Ён такі ж размераны, як і павольны рух жыцця раённага цэнтра, дзе кожны яго жыхар навідавоку. А вось свежыя навіны тут распаўсюджваюцца ў імгненне вока. Іх выключная аператыўнасць не саступіць хуткаснаму інтэрнэту. Мясцовыя чуткі нярэдка абрастаюць усялякімі падрабязнасцямі, дзякуючы чаму і квітнее безлімітная сарафанная сувязь. Бывае і так: у цэнтры скажуць: чалавек шлюбам пабраўся, каля міліцыі – з цешчай не памірыўся, каля царквы – Богу душу аддаў. Калі раптам пры перадачы “гарачага” факта здарыцца асечка — суразмоўца ніякавата пацісне плячыма, месцічы тут…

  • Мое творчество,  Проза

    Будь моим лучиком!

    С любопытством читаю: «Женщина — это почти Пушкин. И даже больше», – убежден автор. По его мнению, не хватит жанров великого гения, чтобы отобразить всю женскую сущность. А кто же тогда мужчина? Невольно устремляю взор к книжной полке, пребывая в огромном желании парировать встречным литературным именем. Первое, что приходит на ум, – Агата Кристи? Да, мужчина – это детектив! Такой закрутит сюжет собственных авантюр (кстати, не без участия женщин), что дайте пистолет – скорее застрелиться! Марина Цветаева? Мужчина без романтики – не мужчина. Изыски цветочных ароматов, изобилие царственного шоколада, признания в парке на скамейке – образец настоящего Дон Жуана. Несмотря на все изворотливые старания, приторен вкус его слащавых речей. Дарья…