Мое творчество
-
“Казкі для сяброў” – кніга на трох мовах
“Казкі для сяброў” – кніга, у якую ўвайшлі казкі знакамітых беларускіх пісьменнікаў Алеся Карлюкевіча “Вавёрка піша сачыненне”, Алеся Бадака “Акварэлькі”, Уладзіміра Ліпскага “Лятаючая крэсла”, Міколы Чарняўскага “Канюшынка”, Міхася Пазднякова “Вавёрчына хатка”, Яніны Жабко “Чароўны голас”, Генадзя Аўласенкі “Як Мышка з Жабкай паміж сабой ваявалі”, Анатоля Зэкава “Зайка і яблыня”, Алены Стэльмах “Пашка і сонечны праменьчык”. Кніга незвычайная тым, што прызначана для сяброў з розных краін. Менавіта таму яна на трох мовах: беларускай, рускай, французскай. Каб падарожжа ў казку было больш захапляльным і запамінальным, кожны твор суправаджаюць ілюстрацыі, намаляваныя навучэнцамі ДУА “Гімназія №75 г. Мінска імя П. В. Масленнікава” і студэнтамі факультэта пачатковай адукацыі УА “Беларускі педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”.…
-
Сімпозіум літаратараў – імідж краіны
Адна з галоўных падзей Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу – правядзенне Міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”.
-
Беларусь-Дагестан: духовное родство
Метроном памяти Одно из самых ярких воспоминаний моего детства – разговоры взрослых о том, что в нашей белорусской столице, городе Минске, на площади Победы зажжен Вечный огонь. Тогда мне, маленькой девчушке из небольшой деревеньки, это казалось чем-то невероятным. Я любила заглядывать в печку, где по дровам, словно облизывая их, прыгали желто-оранжевые языки пламени. С нетерпением ждала, чтобы поленья скорее превратились в пылающие угли. В тот момент бабушка чепелкой подсовывала поближе к жару триножек. На нехитром приспособлении из зачерпнутого деревянной ложкой в деже теста на сковородке вырастал пузатый блин. Вкуснейший запах его наполнял не только весь дом, но через трубу пробирался и на деревенскую улицу, соблазняя прохожих… Помню, как под вой…
-
Фотапаэтычны альбом «Бачу Беларусь такой» узнагароджаны дыпломам І ступені ў Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”
Фотапаэтычны альбом "Бачу Беларусь такой. I am seeing Belarus like that” Уладзіслава Цыдзіка , выдадзены ў 2018 годзе выдавецкім домам "Звязда" (укладальнік Алена Стэльмах, узнагароджаны дыпломам І ступені ў намінацыі “Фотапогляд” у Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”
-
Інтэрв’ю з А. Варламавым, рэктарам Маскоўскага літаратурнага інстытута ім. М. Горкага
– З Беларуссю Літаратурны інстытут звязваюць асаблівыя адносіны. Многія з беларускіх пісьменнікаў вучыліся ў Літінстытуце. І тое, што Беларусь стане першай з краін, куды мы адпраўляемся, глыбока невыпадкова і падкрэслівае асаблівы характар нашых узаемаадносінаў.
-
Як будуць развівацца стасункі Беларусі і Малдовы?
Самі малдаване гавораць пра тое, што на геаграфічнай карце абрыс іх краіны згадвае гронку вінаграда. Што ўжо само па сабе сведчыць аб сонечнасці і цеплыні краіны, дзе жывуць працавітыя людзі, якія сустрэнуць госця келіхам адмысловага вінаграднага пітва і пачастуюць мамалыгай — найсмачнейшай нацыянальнай стравай. Менавіта такімі — сардэчнымі і сяброўскімі — ведаюць беларусы з даўніх часоў малдаван. Днямі дыпламатычным стасункам, якія завязаліся паміж краінамі ўжо падчас самастойнасці нашых дзяржаў, спаўняецца 25 гадоў. Гэта гістарычная дата вартая свайго асэнсавання. Што адметнага з’явілася ў плане дзелавога ўзаемаабмену? Як палітыка вялікай дыпламатыі адбілася на ўзаемаадносінах двух, без перабольшання, братэрскіх народаў? Якой бачыцца будучыня нашага супрацоўніцтва? Гэтыя і іншыя пытанні мы адрасавалі Надзвычайнаму і…