Встречи
Встречи и события в литературном мире Беларуси
-
Літаратурныя старонкі ў сеціве
-Літаратурныя старонкі ў сацыяльных сетках, - кажа старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ Алесь Казека, - сталі эфектыўным, зручным і перспектыўным сродкам інфармавання чытачоў пра літаратурнае жыццё Магілёўшчыны
-
Праект “Бачу Беларусь такой” прэзентавалі ў Слуцку
Праект “Бачу Беларусь такой” яго аўтары Алена Стэльмах і Уладзіслаў Цыдзік прэзентавалі ў Слуцку. Месцам адкрыцця фотавыстаўкі стала мастацкая галерэя ў раённай бібліятэцы, а прэзентацыя выданняў “Беларуссю зачараваны”, “Бачу Беларусь такой”, “Мая Радзіма” адбылася ў вялікай чытацкай зале бібліятэкі. Аўтары расказвалі пра сваю творчасць, пра тое, што іх натхняе, уражвае, накіроўвае ствараць рознапланавыя творы, прысвечаныя адвечнай тэме Радзімазнаўства. Са сваім праектам апантаныя творцы пазнаёмілі гледачоў, чытачоў на многіх сталічных пляцоўках, пабывалі з прыгожымі фотавыстаўкамі і цікавымі кнігамі ў розных кутках Беларусі. — Слуцк – адна са знакамітых кропак на карце Беларусі. Нас вабіць гістарычнае мінулае тутэйшых мясцін, іх дзіўныя краявіды, — кажуць Алена Стэльмах і Уладзіслаў Цыдзік. – Хацелася пабываць…
-
Парк пісьменнікаў – наш агульны клопат
СПБ заклапочаны распрацоўкай праекта добраўпарадкавання тэрыторыі Парку пісьменнікаў, дзе неабходна прадугледзець устаноўку памятных таблічак, разбіць алеі ў гонар знакавых пісьменнікаў, павялічыць лік лавак уздоўж алей і набярэжнай, дадаткова пасадзіць дрэвы
-
Дзеля дабрабыту Беларусі
Саюз пісьменнікаў Беларусі прыняў удзел у святкаванні 100-годдзя службы Дзяржаўнага кантролю Беларусі і 25-годдзя Камітэта дзяржаўнага кантролю.
-
Слова, якое мацуе Саюзную дзяржаву
3-4 кастрычніка ў Магілёве прайшоў Пленум Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Гэта стала знакавай падзеяй у міжкультурным дыялогу Беларусі і Расіі Як вядома, Саюз пісьменікаў Саюзнай дзяржавы быў створаны ў снежні 2009 года пры падтрымцы Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, бачных дзяржаўных дзеячаў,духавенства. Гэта грамадская арганізацыя аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах лепшыя літаратурныя сілы дзвюх дзяржаў, творчасць пісьменнікаў служыць узаемаразуменню, умацаванню сяброўскіх сувязяў паміж народамі. За дзесяцігоддзе дзейнасці Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы стаў аўтарытэтнай арганізацыяй, якая налічвае больш за 1000 членаў. (Дарэчы, такая творчая арганізацыя – адзіная на беларуска-расійскай прасторы). У прыватнасці, і нагодай для абмеркавання на Пленуме стала тэма ролі літаратуры ў станаўленні Саюзнай дзяржавы. Аб унёску пісьменнікага супольніцтва ў прымнажэнне духоўных…
-
Крылатая паэзія Уладзіміра Скарынкіна
Яго дзяцінства было гэткім жа абяздоленным, як і ва ўсіх равеснікаў ваеннай пары. Больш таго, чатырохгадовым хлопчыкам разам з маці Валодзю Скарынкіна вывезлі ў Германію. На вайне загінуў бацька… Перамога акрыліла ўсіх. Пасля ваенных жахаў мірнае над галавой неба здавалася неверагодным цудам. Дарослым, успамінаючы пра выбар прафесіі Уладзімір Максімавіч будзе згадваць, што імкнуўся зрабіць палёгку маці, каб тая і без таго натруджаная, не пнулася яго вучыць.Таму і паступіў у Рыжскае вышэйшае інжынерна-авіцыйнае вучылішча, стаўшае пазней інстытутам. І гэта, як і многае іншае, калі ведаць Уладзіміра Скарынкіна бліжэй, вельмі яскрава характэрызуе яго асобу — чалавека чулага, тактоўнага, добразычлівага. І разам з тым, чаму сялянскі хлопец з Віцебшчыны памкнуўся менавіта ў авіяцыю?…