Палажэнне аб літаратурным конкурсе, прысвечаным 90-годдзю Чынгіза Айтматава, «З марай пра белы параход»
- Агульнае палажэнне
Літаратурны конкурс «З марай пра белы параход» праводзіцца сярод усіх, хто цікавіцца творчасцю Чынгіза Айтматава, незалежна ад узросту і месца пражывання.
- Арганізатарыконкурсу:
Амбасада Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь,
ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
- Мэты конкурсу:
- прапаганда творчасці сусветна вядомага кыргызскага пісьменніка;
- захаванне і развіццё духоўна-маральных і культурных каштоўнасцяў;
- спрыянне сяброўскім сувязям і паразуменню паміж народамі;
- адкрыццё новых талентаў.
- Намінацыі:
На конкурс прымаюцца
- аповеды,
- эссэ,
- нарысы,
- лірычныя замалёўкі,
звязаныя з творчасцю Чынгіза Айтматава і з яго навацыямі ў літаратуры: мастацка-паэтычным стылем, рамантызмам, філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці, выкарыстаннем фальклорных сюжэтаў.
- Умовы, тэрміны і парадак правядзення:
Літаратурныя творы прымаюцца на конкурс з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2018 года.
У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі Амбасады, вядомыя пісьменнікі.
Па выніках адкрытага галасавання членаў журы вызначаюцца пераможцы конкурсу: 1-е, 2-е, 3-е месца ў кожнай намінацыі.
Журы можа прысуджаць удзельнікам конкурсу заахвочвальныя прызы.
- Умовы для дасланых на конкурс работ
На конкурс прымаюцца раней нідзе недрукаваныя творы.
Аўтар бярэ ўдзел толькі ў адной намінацыі.
Аб’ем твораў – не больш за 5 друкаваных старонак фармату А4 (шрыфт Times New Roman, 14 памер шрыфту).
Работы прымаюцца па адрасе:
220034, г. Мінск, вул. Фрунзэ, 5 Саюз пісьменнікаў Беларусі з адзнакай «На конкурс «З марай пра белы параход»,
ці на электронны адрас: oo-spb@tut.by
Работы, дасланыя пасля ўстаноўленага тэрміну, не разглядаюцца.
Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
На тытульным лісце трэба пазначыць:
- прозвішча, імя, імя па бацьку
- дату народзінаў
- месца працы ці навучання
- адрас
- нумар кантактнага тэлефона
- электронную пошту (калі ёсць)
- Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне
Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі.
Лепшыя творы будуць размешчаны на сайце Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама ў літаратурных выданнях Беларусі і Кыргызстана.
Вынікі конкурсу будуць падведзены ў ліпені 2018 года.
Узнагароджанне адбудзецца ў жніўні 2018 года.
З лепшых твораў магчыма стварэнне зборніка, прэзентацыя якога адбудзецца ў Мінску і Бішкеку.
спампаваць: