Встречи,  Мир писателя

ХVІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «МАЛАДЗЕЧНА-2017». Бібліятэка «Верасок» сустракала гасцей

Пад час ХVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «МАЛАДЗЕЧНА-2017» у бібліятэку сямейнага чытання «Верасок» завіталі дзіцячыя пісьменнікі: Мікола Чарняўскі, Уладзімір Мазго, Алена Стэльмах, і Тамара Бунта.

1 чэрвеня яны прыехалі ў бібліятэку, каб сустрэцца з маленькімі чытачамі, прыхільнікамі свайго таленту.

Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі пазнаёміў маленькіх чытачоў са сваімі кнігамі,  прачытаў свае вершы. Дэбютаваў ён у газеце «Піянер Беларусі» вершам «Васілёк». Менавіта гэтую газету, датаваную 1958 годам, пісьменнік прывёз с сабою.

У аўтарстве Мікалая Чарняўскага выйшла 40 кніг. Сярод іх ёсць творы і для дарослых. На сустрэчы дзеці з вялікім задавальненнем паўтаралі скарагаворкі за пісьменнікам.

Тамара Бунта — пісьменніца і журналіст, былы рэдактар часопіса «Алеся», член прэзідыума ГА «Беларускі саюз жанчын». Тамара Пятроўна прадставіла юным чытачам сваю кнігу «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка». Дзеці пазнаёміліся з неверагоднымі гісторыямі, апісанымі ў кнізе.  Тамара Пятроўна родам з Маладзечна, і кнігу яна напісала пра сваё дзяцінства. Але, як прызналася пісьменніца, такога завулка не існуе — гэта выдумка.

Расказаў аб сваёй творчасці і беларускі пісьменнік, аўтар цудоўных кніг для дзяцей, Уладзімір Мінавіч Мазго. Дзеці пазнаёміліся з вясёлымі вершамі, акунуліся ў чароўны свет загадак і смяшынак, разгадвалі жартлівыя анаграмы. Шмат цікавых фактаў і адкрыццяў дзеці зрабілі разам з вершамі Уладзіміра Мінавіча.

Не менш цікавай было знаёмства юных чытачоў з беларускай пісьменніцай Аленай Стэльмах. Юныя чытачы зацікаўлена слухалі казачніцу. Самым актыўным удзельнікам сустрэчы Алена Анатольеўна падаравала закладкі для кніжак.

Вось так запамінальна прайшоў першы летні дзень у бібліятэцы «Верасок», а бібліятэка папоўнілася кнігамі з асабістымі подпісамі Мікалая Чарняўскага, Тамары Бунта, Уладзіміра Мазго і Алены Стэльмах. 

molib.by

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.